***

Валерий Познякевич
Не чакай зімовай сцюжы
Сярод квецені вясны.
Не кранайся белай ружы,
Што мае люляе сны.

Не глядзі, як сонца ўранні
Беліць промнямі абрус.
Лепей думай аб каханні,
Што ўратуе Беларусь.

У маёй зямной любові
Ёсць душэўнае святло.
А калі нас стане болей --
Мы святлом знічтожым тло.

Закладзем любові камень,
Што ўтрымае родны край
І яго апорай стане,
Дзе душа спазнае рай.

Нам усім па шляху крочыць
Да той ружы, што цвіце,
І зімой вясну прарочыць
Да якой народ ідзе.

26.01.2022.