Надённае

Валерий Познякевич
Слова гэтае ў арэнду
Мы ўзялі з лацінскай мовы.
Стаў замежны рэферэндум
Для бандытаў планам змовы.

Каб была ў краіне згода,
І ніхто ім не пярэчыў,
Рэферэндум той -- нагода
Ўратаваць пасады, рэчы.

Прыйдзеш ты, або не прыйдзеш --
Той працэнт даўно вядомы:
Ён пад сто адсоткаў выйдзе,
Хоць мы ўсе сядзецьмем дома.

Круціць банда сваё кола --
Не гуляй ты з ёю, братка!
Час, калі не да законаў --
Час дзяржаўных беспарадкаў.

З кім ты будзеш абмяркоўваць
Іх заробкі, ці машыны?
Круціць банда цудаў кола --
Вырывае з бедных жылы.

Ты патрэбен ёй, як лекай,
Што ўтрымаў ад ветру колас.
Лепш застанься чалавекам
І ўзрасці ў сабе свой голас.