***

Валерий Познякевич
Я да цябе бягу праз лета,
Праз браму першае вясёлкі, 
Якой зямля наскрозь сагрэта --
Яе душа кранае зоркі.

Я да цябе бягу праз лета,
Якое ў думках застанецца.
Калі на небе ўзыйдзе ветах --
На ім маё заззяе сэрца.

Я да цябе бягу праз лета.
Ты не падумай, што спазніўся...
Было на лузе многа кветак,
Я для цябе іх рваць стаміўся.

Я да цябе бягу праз лета,
Па той сцяжыне, дзе калісьці
Маіх дзядоў брыняла мэта,
Паказваў Бог ім з цемры выйсце.

09.02.2020. Заслаўе