***

Валерий Познякевич
Сёння мы долі лепшае варты --
Толькі доля абрала не нас.
Той, хто служыць праўладнаму гвалту,
Будзе каяцца ў гэтым не раз.

Вынішчаюць Айчыну вар'яты,
Што забыліся мовы сваёй.
Прыдзе час і суда, і расплаты
За той здзек, што ўчынілі над ёй.

Генацыд на зямлі Беларусі! --
Нішчаць каты мой мірны народ.
Што з ім будзе? -- сказаць не бяруся --
Побач -- краты.
За кратамі -- дрот.

Там штоноч у глухіх сутарэннях
Сэрцы вязняў выстукваюць гімн
І пускаюць у глебу карэнні,
Каб ад здрады Сусвет не загніў.

Хутка ўзыйдуць паросткі надзеі --
Разарвуць іх карэнні муры.
Тую радасьць мы разам раздзелім --
Будзе свята на кожным двары.