Думы аб вечным

Валерий Познякевич
Прашу зямлю, каб надала нам сілаў
І адвяла трывогі ад людзей.
Каб мова наша вечна каласіла
І шчасце не пакінула наш дзень.

Прашу ў нябёсаў літасьці ад Бога,
У дрэваў веры вечнае прашу,
Каб шар зямны пакінула трывога
І радасць асвятляла нам душу.

Кажу вадзе забруджанай крыніцы:
Стань чыстаю і светлай, бы сляза.
Не трэба людзям сёння навальніцы
І войны, што злачынец развязаў.

Прашу ў агня, каб не пагас ніколі
І асвятляў надзеяй Боскі Храм.
Пакуль жыву, я думаю аб долі
І майстры тым, што побач з Храмам граў.

Ён, як і я, заўжды аб вечным думаў,
Вадзіў па струнах з каніфоллю смык.
Не жыў скрыпач ні дня з жыццёвым сумам --
Ён граў для ўсіх, бо жыць з Радзімай звык.

17.10.2021.