***

Славамир Адамович
Reggae па пятніцах
Любіць,пісаць,нараджацца
пад музыку Эмі Вайтхаўз;
з ворагам расквітацца,
завёўшы яго за пакгаўз;
каменнага вугалю водар,
цалуючы,адчуваць;
языком твае кодавыя
упэўнена адкрываць
пад музыку Эмі Вайтхаўз.
Вызваліцца няпроста
ад неістотнага,хоць ты плач!
Іншых вязуць лаўкосты,
я цяпер толькі глядач
пад музыку Эмі Вайтхаўз.
"Над цэлай Краінай чыстае неба!"
Замест  "Энігмы" працуе Вайтхаўз.
Ты - гэта ўсё,што мне сёньня трэба,
а ворага - за пакгаўз!
Пасьля імклівай атакі
вельмі захочацца піць;
будзь побач,тваёю ракіяй
уп'юся і буду жыць
пад музыку Эмі Вайтхаўз,
у рытмах рэггей-і-ска.
28 мая 2021,Bod;,Norge