2021Кольк моманта

Ирина Езопкина
Колькі момантаў! Зноў "я жыву"
Паўтараю сабе бясконца.
Я мару, малюю, у неба  гляджу,
А ў небе маім ёсць сонца!
А ў жыцці маім ёсць любоў
Да лепшых людзей у свеце,
Да шчырых, вясёлых сяброў,
Што жывуць на маёй планеце!
Да бацькоў, братоў і сыноў
Краіны маёй прыгожай,
Да тых, хто праліў сваю кроў,
Загінуў у землях варожых.
Я натхняюсь прыгажосцю душы,
Я песню складаю прыродзе,
Ля блакітных азёр у цішыні
Я малюся, каб усё жылі ў згодзе.
"Ніколі не губляй надзей", -
Я сабе паўтараю бясконца.
Я буду верыць у шчырасць людей
Пакуль у небе маім ёсць сонца!