Каб узышло...

Мария Мучинская
Заўсёды  важна ведаць глебу
Дзе ты пакiнеш сваё зерне.
Гатунак, якасць выбраць трэба,
Ды час – удалы i прыемны…

Не ўзыдзе зерне на каменнях,
Яго парыў паранiць шчэбень.
У цвёрдым, жорсткiм стане тленным
I не парадуе нас хлебам…

Не трацьце марна на балотах
Зярняты мудрасцi сардэчнай.
Не ўзыдуць, парастуць асотам,
Схавае багна iх навечна…

Рыхтуйце глебу для зарнятак,
Дзе падсушыце, падрыхлiце.
Каб горкi на душы асадак
Не напаiў вас мутнаю вадзiцай.

Так паступова, крок за крокам,
Раллю  сваю адваяваўшы,
Святлом душы напоўнiм, сокам,
Цярпеннем, верай продкаў нашых…