Брамная споведзь

Николай Карташевич
Ты мяне сустрэнеш вераснёўскім ранкам,
Ціха ўслед закрыеш браму на той свет,
А пасля з усмешкай пацалуеш, мамка,
І ласкава здымеш слязіну ўслед.

"Ну, сынок, нарэшце, мы ізноўку разам...
Доўга так чакала, дзе ж ты лётаў-быў?
Што прынес ты маці, гонар ці абразу,
Што сказаць Пятру мне, як жыццё пражыў?"

Сын стаіць, прыціхшы, з галавой памкнёнай,
На зямлі мінулы ўспамінае след.
А з матуляй разам позіркам стамлёным
Паглядае бацька, бабка тут і дзед.


"Ой, нясу я, маці, мех грахоў прыдбаных,
Праўда, я не краў, не губіў ніколі.
Хоць Радзіме быў з галавой адданы,
Ды Яе любіў,  прагнуў лепшай долі".



"Бачу: жыў сынок не адной надзеяй,
І каханне, бачу, што ў цябе было.
Раз не краў, не біў - будзь тады смялей,
А Святы Апостал ведае ўсё...

Так, за ўсё адказваць у жыцці прыйдзецца,
І за крыўду, здраду, за хлусню і боль,
Іменем сваім кожны грэх завецца.
Ну, бывай, сынок, тут табе і хлеб, будзе табе й соль !"