Самападман даецца лёгка,
Прыгожы птах, ён сакатун.
Адолець цяжкасці з палёгкай
Не можа млявы балбатун.
Самападман развесіць сетку,
Наладзіць хісткія масткі.
Адказ сапраўдны — толькі зрэдку,
Ў хлусні манюкі — мастакі.
Самападман — міраж, пустэльнік,
Чым зможа надзяліць хлусня?
Агонь не зможа стаць прыцэльным,
Фальшыўку вабіць мітусня.
Самападман — шчарбіна ў сэрцы,
Шукальнік выгады сабе.
Паломка, збой сапраўднай мерцы,
Няма падтрымкі ў барацьбе.
Самападман жыве нядоўга,
Народжаны, каб мудраваць.
Ёсць рэчаіснасць, сіла доўга,
Яны прымусяць шчыраваць.