Заскамiла палец...

Татьяна Цыркунова
Заскаміла палец шчэпкай,
Палец мой балючы.
Закалола, я  — прычэпка,
Дзе навар гаючы?

Заскамелі на марозе
Шчокі, вушы, рукі.
Воз сялянскі на дарозе,
Добра чутны гукі.

Заскаміла ў сэрцы рана:
Дзе ты, мой каханы?
Можа ты пацэліш ў браму,
Конік зацугляны?

Заскаміла, закалола  —
Малайца чакала...
Свацця языком малола,
Я ж пры ёй маўчала.

Заскаміла слязьмі вочы  —
Малайца не знала...
Да мяне не ён ахвочы  —
Удаўца прыгнала.

Заскаміла палец шчэпкай  —
Не надзець пярсцёнак.
Я  — калючка, я  — прычэпка...
Ты, жаніх,  — мільённы...