СНЫ

Мария Мучинская
Начамi часта снiцца
Вадзiца, як дзiцячая слязiна.
П`ю прагна на каленях,
Ды жменяй поўнаю, каб наталiцца.

Хачу амыць ёй сэрца,
Каб верыць, не стагналi злобай раны.
Празрыстае вадзiцай
Жывiцца ўдоваль  тут, на белым свеце.

Яна, той сок зямлiцы,
Каб адрадзiцца, дар, святло нябёсаў.
Жывiца нашых душаў,
Я мушу край святою напаiцi.

Каб рунь зазелянела,
Ды смела  ў сад вярнулiся ўсе птушкi.
Святлом зiялi зоры,
Ў прасторы бура зноўку не шумела.