Гарбата

Мария Руслановна Шебанец
Гарбата была салонай.
Мёд быў у ёй салодкі,
Як ноты сябра.
Зёлкі ў ёй гарчылі,
Як слова праўды.
Гарбата ж была салонай
З-за хуткіх кропель,
Што падалі, падалі, падалі
Ў чорны кубак.

13.03.2022