КАЛI БЕЗ ВЕРЫ

Мария Мучинская
Калi ў душы не маеш веры,
Падумай, не крычы, што з Богам,
Не выдавай свае химеры
Растком духоўнага, святога …

Калi ўладае злое лiха,
Ў душы гняздо звiваюць восы,
Не зневажайце Бога крыкам,
Што ён даў згоду несцi слёзы.

Не памнажайце грэх бязбожны,
Не пахваляйцеся: «Бог з намi»,
Як шашкi выцягнулi з ножан,
Каб сеяць ў нашых сэрцах раны...

Не памiнайце Бога iмя,
У час грахоўны i падманны.
Наклiчыце бяду. Стыхiя
Навернецца, як госць  нязваны.