Колькi ж вяко?

Мария Мучинская
Колькi ж вякоў нам патрэбна?..
Зрок каб вярнуць светлы, ясны,
Розум, што з одай хвалебнай
Ў нетрах балотных завязлi?..

Колькi ж вякоў нам патрэбна?..
Каб навучыцца павазе.
Думкi i воля суседа
Не выклiкалi абразы…

Колькi ж вякоў нам патрэбна?..
Каб пустазелле заўважыць,
Шэрую, цёмную бездань,
Нораў i шлях свой суцяжны?…

Колькi ж вякоў нам патрэбна?..
Каб павярнуцца да Бога.
Не маляваць быллю небыль -
Чэзнем без духа святога…