Сенажаць

Мария Мучинская
Над свежым пакосам травы
Птушынага шчэбету хвалi.
Набеглi вятры-спадары,
Травiнкi касой запляталi.

Прыемна шуршыць мурава
Ў абдымках у ветра лiхога.
А ў водары траў галава
Кружылася, быццам ад грогу.

Пах сочнай травы, быццам хмель,
Мне сэрца з пяшчотай галубiў.
Разносiцца ў лесе, як трэль,
Звон косаў, стук дзятла, як бубен.

Сок траў, бы ялей для зямлi,
Збiрае прамень на пакосах,
Пралье яго дажджык начны -
Праменьчык, як лентачка, ў косах.