Прыпеуки вэдлуг народнага

Славамир Адамович
Прыпеўкі антывірусныя

Пачынае кавалер:

-58!Бабы любяць,
падстаўляюць вусны,губы...
Я у вусны   "чмок",
я па губках  "лізь",
каму добра зрабіць,
у чаргу станавісь!

Далей ідуць перапевы ў пары

Ён:
-Баяністачка мая,
кнопачкі басовыя.
Знайшла ў лесе валуя,
паміж ног усоўвае.

Яна:
-Трох мне дзетачак зрабіў,
на другую зыркнуў!
Каб цябе  Пярун забіў,
як ты мне натыркаў!

Ён:
-Мая любка,засьпявай
песеньку вясеньнюю.
Хутка будзе першамай,
пасеем насеньне!

Яна:
-Мой ты любы,дарагі,
зробім па старынцы.
Развязаліся рагі
у маёй хусьцінцы!

Ён:
-Весяліся,атаман,
пакуль б'юцца з панам пан.
А як той таго заб'е,
войска кухара прап'е!

Яна:
-Ах ты вісус,ах ты вірус,
акурат у татку вырас:
кожны месяц новая
хустка паркалёвая.
Ён:
-Мы вам новыя прыпеўкі
прасьпявалі з любачкай.
Не шкадуйце,бабы,плеўкі,
раскрывайце губачкі!

СОVID-19
Увага!Паўза!Уваходжу ў вобраз,
каб уявіць,і праіграць, і на -
пісаць,
пакуль цывілізацыя людзей
губляе розум,
закрывае межы
і нешта там спрабуе адшукаць,і запярэчыць гэтым Лёсу...
Марна!
Цяжар саміх сябе бяз выраку Прыроды
ня вынесе саманадзейны чэл.
Рыхтуйцеся!Ўжо адыходзяць воды
і Матка выплюнуць гатова вас
in hell !

16.03.2020,
МАРЫЛІНА ГОРКА,
Беларусь