Быль - небыль

Мария Мучинская
Думкi блукаюць, бушуюць, як ветры,
Выйсце шукаюць упарта, святло.
Цяжка ўспрыняць што гiсторыi веды -
Мiфы пра «светлае» наша жыццё.

Бачна, як белая фарба сцякае,
Быль, быццам сажа, чарней ды чарней.
Сэрцы сляпыя ў палон узяў Каiн,
Сее кавыль у душы па вясне.

Сiлы патрэбны , вялiкая мудрасць,
Вызвалiць сэрцы ды вырваць кавыль.
Вязкiм туманам спяшаюць ахутаць,
Матушку праўду ды светлую быль.

Ў нетрах балотных асядуць туманы,
Спёкай зачахнуць карэннi журбы.
Здзiвiць святло, быццам госць нечаканы,
Хутка адтаюць пупышкi вярбы.