Назвы тука

Татьяна Цыркунова
Сала — тук унутраны, свінны...
Верхні называюць — саланіна.
Лой даруюць людзям бараны,
З малака тук — ежа двараніна.

Шмалец атрымаецца з гусёў,
Тлушч мядзведжы называюць салам.
Тук — то назва тлушча з карасёў,
Ворвань — рыбій чорны тук, пісалась.

Зайчы тук — іначай будзе скром,
Ёсць названні зайца: «скрамчак», «скромчык».
Тусцень  — тлушч бабровы, рэдкі ён,
А калісьці ім «карміўся» лоўчы.

Тук з раслін — знаёмы нам алей,
А з алівак тук завуць алівай.
Дзёгаць з дрэва, са смалы — смялей!
Ён хваробу выганіць зласліву.

Назвы гэтыя яшчэ жывуць,
Мову родную ўзбагачаюць.
Доўгую гісторыю вядуць,
Назвы тука словы азначаюць.