***

Валерий Познякевич
Вясна ўсміхаецца гасцёўна,
Жыве чаканнем перамен.
Яе спадзеў зіма не сцёрла.
Снягі сышлі. А што ўзамен?

Свабода, Праўда, Незалежнасць --
Жывуць асобна ад людзей.
Яны душы зямной належаць,
Што на вайне у рог гудзе.

Ці не таму так сэрца б'ецца
I думкi мкнуцца да ракi?
Я  па жыцці шукаю сэнсу,
Шукаю вобразы, радкi.

На хвалях плыні і цячэння
Шукаю выйсце з багны той,
Што праглынула ў час вячэрні
Вясну жыцця, зямлі спакой.

На  першацвеце ранняй вішні
Я колер радасці сустрэў:
З ім на свабоду праўда выйшла
І расцяклася ў кронах дрэў.
 
23.03.2019. Мінск