Нам больш не быць нiколi разам

Валерий Познякевич
Мы ў вас прасілі дапамогі,
А Вы народ свой падманулі.
І сцяг кідалі наш пад ногі,
І пасылалі людзям кулі.

Мы ў вас прасілі дапамогі:
Ішлі з надзеяй і спадзевам...
Ды развялі шляхі-дарогі
Направа нас, а вас -- налева.

Мы ў вас прасілі дапамогі,
Бо вы прысягу нам давалі.
Цяпер у вас -- другія богі --
Яны ўзнялі над морам хвалі.

Мы ў вас прасілі дапамогі,
А вы кідалі нас за краты:
Збівалі жорстка, да знямогі,
Каб выглядалі, бы вар'яты.

Мы ў вас прасілі дапамогі,
А вы на нас -- з дубінкай, газам...
Цяпер мы йдзем да перамогі.
Нам больш не быць ніколі разам.

23.03.2021.