Ябацькам

Валерий Познякевич
Яны ў Хатынь прыехалі на сьвята.
Для іх Хатынь -- яднаньне чорных сілаў.
Стаіць Камінскі ля згарэлых хатаў
І вёсак нашых спаленых магілаў.

Не чуе ён, як на народным плачы,
Спрабуе д'ябал паяднаць фашыстаў.
Паставіў перад імі ён задачу
Па ўсёй краіне правясьці зачыстку.

Знішчаюць каты мову: сродак зносін --
Знішчаюць тых, хто думае іначай.
Як толькі іх зямля Сьвятая носіць,
Як церпіць звон, што над Хатыньню плача?

Адкуль сюды прывезьлі тых манкуртаў,
Што чыняць зьдзек над памяцьцю народа?
Хатынь-Хатынь, ты ў кайданкі закута,
Якімі сёньня нішчыцца свабода.

22.03.2021.