Так некалi было...

Татьяна Цыркунова
Маладую садзяць на пасад —
Ладную дзяжу —  яна для хлеба.
Дзетак нарадзіла б поўны сад,
Чалавецтву пэўная патрэба.

Абярэгам вэлен для яе,
Чысціня дзявочага аблічча.
Сэрца маладой  як бы пяе —
Малады ўжо, як муж, залічан.

Строй яе чырвоны, аж гарыць,
Каб мінуў сям’ю разлад, нячысты.
Добрых духаў каб не разгнявіць,
Заснаваць для іх у доме прыстань.

Абсыпалі зернем маладых,
Каб не пакідаў сям’ю дастатак.
Пас злучальны не давіў пад дых,
На падвор’і быў багаты статак.

Малады ў ботах ды ў шаўках,
Галаву яго вянчае шапка.
Каб не ведаў, што такое страх,
Кветкі маладой дарыў ахапкай.

Маладую садзяць на пасад...
Песню пра вяселле  ёй  спяваюць.
Робіцца старэйшымі агляд
І бацькі на шлюб благаслаўляюць.