Чароuна празьмерная прыгажосьць - пераклад

Никита Стати
Чароўна празьмерная прыгажосьць - пераклад верша Robinson Jeffers "Divinely superfluous beauty" на беларускую мову:

Штармавы танец кірляў, гаўклівая гульня цюленяў
Над акіянам і пад валвамі...
Чароўна празьмерная прыгажосьць
Кіруе гульнямі, вырашае лёс, гадуе дрэвы
І ўзвышае груды, валуе воды,
Узрушаючы чараўнічую радасьць.
Зорны агонь, які яднае вусны! О, аб'яднайма
Нашую любоў! Няма цела, якое
Больш за мяне гарыць і прагне любошчы,
Тут, на беразе цюленяў; у той час, калі крылы
Ў паветры быццам плятуць павуціньне
Чароўна празьмернай прыгажосьці.