Задай пытанне

Мария Мучинская
Прад тым, як зробiш ў цемру крок,
Задай душы сваёй пытанне:
Нясе ён сонца, альбо змрок?
Развей свае завесы тайнаў…

З патокам плыць заўжды лягчэй –
Без намаганняў стаць героям.
Насустрач, дзе бурлiць ручэй –
Плывуць часцей з душою годнай:

Хто навучыўся браць адказ,
Каго сляза матулi ранiць,
Душы запал яшчэ не згас,
Чый розум нельга затуманiць.

Наш кожны крок – у сэрцах след,
Перадаецца нашым дзецям.
Цi мора слёз, цi амулет?
Цi клiча ў змрок, цi зоркай свецiць?..