Муза

Олег Черкас
Хвалі прыбою б’юць па нагах,
Ён ідзе – не звяртае увагі,
Камень на шыі, а ў сэрцы жах
І лёсу хістаюцца вагі.

Ён ўзышоў на скалу, каб кінуцца ўніз,
Але нехта яго паклікаў,
Хлопец кінуў пагляд на кліч
І агонь у вачах яго бліснуў:

Па калена ў пене марской
Ў плацці белым стаяла дзяўчына
Ды крычала яму: “Пастой,
Я ніколі цябе не пакіну!

Калі пойдзеш ты на той свет-
Я з табою пайду, мой каханы,
Бо ніколі не вытрымаць мне
Ў сваім сэрцы гэткае раны…”

Камень хутка скочыў ў ваду,
Месяц бераг той асвяціў.
Хлопец моўчкі зышоў да тае,
З-за якой сябе ледзь не забіў.

Вецер доўга яшчэ завываў
Ды адносіў далёка гук слоў,
Паэт Музу сваю абдымаў,
Цалаваў яе зноў і зноў.