Жыцця парывы

Мария Мучинская
О дайце крылы ўзняцца ўвысь
Ды ў цёплы ветрык апрануцца.
У небе хмаркi растварыць,
Тануць шчаслiвай у пачуццях.

Паветра дайце мне глынуць,
Шырэй расправiць ў небе крылы.
Са дна душы падняўшы муць,
Аддаць з прыданым для вятрылы.

Плыць вольным птахам над зямлёй,
Край абудзiць духоўнай песняй.
Каб агарнуў яго спакой,
Схавала Чарнабога бездань.