Рати Саксена Индия. Мастер

Алла Белькова Кресс
Пераклад на беларускую мову.

Майстар
Быў сумны, шэры дзень,
І моцны ліўня гук
Быў чутны за акном.
За ім, нібыта цень,
У шортах старамоднага фасону,
Крычаў стары майструк ,
Прамоклы пад дажджом,
Што чыніць ён любыя парасоны.

Ён парасон трымаў,
Падвязаны шнуром,
Быў парасон у дзірках ды у латках.
А чалавек ішоў,
Амаль што галышом,
У гумавых стаптаных, збітых тапках.

Я б клікнула яго,
Ды толькі для таго,
Каб ён не быў “вандроўцай у пустэльні”.
Званіла ўсім майстрам,
Шукала тут і там
І працу для яго знашла  ў майстэрні.

Я выбегла з дзвярэй,
Каб знак падаць хутчэй.
А вуліца пустая ў смузе стыгне.
І дождж  стаіць сцяной,
І лье перада мной,
А майстар знік.Ён растварыўся ў ліўні.