Рати Саксена. Индия. Проницательность

Алла Белькова Кресс
переклад на беларускую мову.

Праніклівасць
Я на хвіліначку спынюся,
Бо я жартую і жартую…
Ды, толькі, калі я смяюся,
Я разумею, што сумую.

Я плачу, падаюць слязінкі –
Я слёзы радасці хаваю.
У тыя рэдкія хвілінкі
Сябе шчаслівай адчуваю.

Я п’ю, хіба гэта падзея
У дзень спякотны альбо хмуры?
І, калі пот цячэ па скуры,
Я разумею, што пацею.

Імкнуся ў срэбраныя далі
Альбо я ў іх адпачываю?
Калі плыву насустрач хвалі,
Тады і рух я адчуваю.

Пясок пустэльню засыпае,
Спякоты дні даўно насталі.
Я хутка вочы закрываю –
Здаецца, што плыву па  хвалі.

Жыцця і думак адчуванне –
Найлепшы спосаб для спазнання.