Шлях да Беларусi

Александр Андрушкевич
Ішлі да Беларусі,
Ганялі на ўсю моц,
Каб потым "ганаруся"
Крычаць на Плошчы ноч.
Наперадзе краіны
Трымала свой флагшток
Герой змагання Ніна,
Кранаючысь аблок.

Мы не здамося, Рома,
Мы не апусцім сцяг,
Мы вернемся дадому
Ў краіну для жыцця.
Прабачым крыйду нашу,
Забудзем мы наш боль,
Бо як казала Маша,
Пануе ў нас любоў.

Прачнецца чалавечы
Вокліч ў грудзях:
"Жыве краіна вечна,
І беларускі сцяг,
Бел-чырвона-белы
З Пагоняй пасярод,
І наш ізноўку смелы,
Абуджаны народ!".

Да перамогі разам
Насуперак ўсяму,
Адужачы паразы,
Зруйнуючы сцяну,
Мы вызвалім з-за кратаў
Палонных ўсіх ахвяр.
Іх месцы зоймуць каты,
Што развялі пажар.

І прывядзе да праўды,
Да волі і святла
Наш прэзідэнт сапраўдны —
Бывай ужо, Літва!
Як загадала Света,
Краіну абаронім мы
Ад дзедавых Саветаў,
Што ўзвялі муры.