Пясць рукi, малярскi пэнзаль...

Татьяна Цыркунова
Пясць рукі, малярскі — пэнзаль,
Квачык, квасцік, альбо квач.
Роднай  мовы пэўны вензель,
Ведаць мушу, альбо — плач...

Добрым квачам беляць сцены,
Дрэвы ў садзе веснавым.
Плаўна намалюе сцэны
Дапаможнік дармавы.

Квачыкі — прылада майстра,
А без іх ён, як без рук.
Намалюе ўсім на зайздрасць,
Мае талент, добры рух.

Нітак многа для аздобы —
Чырвань паясных шнуроў.
Без кутасаў* строй нядобры,
Ты — чужы сярод сяброў.

Для чаго пішу аб гэтым?
Нельга мову забываць.
Аддана душа заветам —
Мову трэба шанаваць.

Заўвага:
*«Паяс без кутасаў, што сабака без
хваста». Прымаўка.