Зноу на родным я...

Татьяна Цыркунова
Зноў на родным я Палессі,
Возера, чарот, лаза...
Хораша ў вясновым лесе,
Сока ціснецца сляза.

Я лічу  — вар’яцкі звычай  —
Скрадваць ад бярозы сок.
Так хваробы дрэву зычаць.
Цень даруе нам лясок.

Колькі з соку той карысці?
Невялічкі той даход.
Грыб бярозу будзе грызці,
Згіне добры сока ход.

Мне не даспадобы гэта,
Лес павінны зберагчы.
Лес радзімы  — цуд, прыкмета,
Ты сякеру не тачы...

Зноў на родным я Палессі...
Кнігаўка спявае: «Піць...»
Хораша ў вясновым лесе,
Нешта ў гушчары рыпіць...