Балючае

Людмила Павловец
Паглядзi  мне у вочы -
што ты бачыш там, сябра?
Злюся ў дзень, плачу ў ночы,
знiшчыць хочацца д’ябла.
З-за iмперскiх амбiцый
мiр крывёй залiвае,
каб ёй досыць напiцца,
пра людзей i не дбае.
Ходзяць чорныя хмары
па усёй Украiне,
подых смерцi у твары -
наш сусед сёння гiне.
Узнялiся ў нябёсы
душы хлопцаў на выспе.
Крыкам чайкi ўздоўж плёсу
адгукнуцца на выстрал...
Хто загiнуў, не будзе
побач з намi нiколi.
Калi ж мы яшчэ людзi,
знiшчыць мiр не дазволiм!
Колер жоўты i сiнi
сёння множыцца ў свеце.
Вольнай быць Украiне,
i квiтнець, i не ўмерцi!