Святочная нядзеля

Татьяна Цыркунова
Ёсць хвальбоны* на спадніцы,
Ў ігрышчы — не зачапіць.
Смага — хочацца напіцца,
Сок ды квас, чаму ж не піць?

На святочнае нядзелі
Дошкі гнуцца пад нагой.
Дзеўкам ужо не да кудзелі,
Завіхаюцца дугой.

Доўга — не адну гадзіну —
Столькі цягнецца гульня.
Пары — дзеўкі ды дзяціны
Скачуць у водбліску агня.

Танцы доўжацца зацята,
Песні, кпіны, скокі, смех...
Цэлы год чакалі свята,
Весялосці поўны мех.

Танцавалі да ўпаду,
Хто хвальбоны прышываў...
Хто ўжо прыйшоў да ладу —
На вяселле запрашаў...

Заўвага:
*Аборкі на падале спадніцы.