Вякi сiвыя

Татьяна Цыркунова
Успомняцца вякі сівыя,
Дзіўных волатаў часы.
Прад вачыма, як жывыя,
Нават чую галасы.

Падаецца: гром размовы,
Бачу грозную іх раць.
Не парушылі дамовы,
Гневам вочы іх гараць.

Вораг перайшоў граніцы,
Для яго граніца — плот.
Марыў, што не трэба біцца,
Будзе лёгкім марш-паход.

Зброяй, стрэламі чужынцаў
Частавалі, як маглі.
Дапяклі заможных прынцаў
Волаты маёй зямлі.

Нехта схованку заўважыў,
Там шумеў магутны бор.
Страх тым часам пераважыў,
У чужынцаў знік задор.

Іх ганебная дарога
Да магілы давяла.
Перамога, дзякуй Богу!
З нябыццём перапляла...