Рати Саксена. Западный ветер и вздохи матери

Алла Белькова Кресс
пераклад на беларускую мову.

Заходні вецер і ўздыхі маці

Вецер заходні падзьмуў і прынёс
Водар дажджу, як духмяны напой –
Дожджык раптоўны, кароткі да слёз,
Толькі ў пустэльні знайшоў супакой.
Ўздыхам напоўніў матулі пакой,
Раптам у вільгаць і дом апрануў.

Веер матулю заўжды ратаваў,
Клікаў ён вецер ў гарачыя дні,
Быццам таемны чыніў рытуал:
З ім гаварылі пра нешта яны.
Вецер круціўся вакол і скакаў,
Нешта пакорліва, ціха шаптаў.

Вецер ужо я абвыкла чакаць,
Ён ад матулі нясе супакой.
Толькі адведаў –  і зноў не чуваць,
Птушкай ляціць. Я прашу:”Ты пастой!”
Вільгаць марскую з сабою нясе,
Вусны цалуе мае пакрысе.
Соль прыліпае да вуснаў маіх
Ад пацалункаў,  ласкавых такіх.

Вецер прыносіць паэту радок ,
Перамяшаны ў ім з соллю пясок.
Шмат існуе ў свеце розных вятроў…
Толькі паэта парадуе зноў
Вецер, з якім я чакала спатканне –
Ў свеце адзіны – вецер кахання.