Касандра

Никита Стати
(Пераклад верша "Cassandra" by Robinson Jeffers на беларускую мову, тэкст на тарашкевіцы)


Дзяўчына са зьдзічэлым позіркам прыстала доўгімі пальцамі
Да белых каменьняў сьцяны,
Прапускаючы ў голас вокліч, у валасы — навальніцы.
Ці то важна, Касандра, каб цябе хтосьці верыў?
Праўда — людзі ўхіляюцца ад праўды; ім лепш заплюшчыць вочы, калі ўбачылі тыгра.
Таму паэты вымушаны ліць мёдам на вушы; але
Храмавыя мянялы й палітыкі гарадзяць плот зь лебяды, праслаўляючы
Дабрачынную мудрасьць. Паглядзі, бязглуздая,
Ты прывыкла да ісьціны, быццам дзіцё да калыханкі,
а людзям і боствам, яна як косьць у горле. — Гэта наш лёс, Касандра.