Сэрцам годнай

Мария Мучинская
Выйду долу пакланюся,
Ўскiну позiрк да нябёс.
Богу Сонца памалюся
Каб мой шлях пазбавiў слёз…

Благадаць даў бачыць ў цемры,
Мець натхненне, ясны зрок.
Час любовi, ў сэрцах веры
Наблiжаць за крокам крок…

Розум даў i прасвятленне
Бачыць семя лебяды,
Знiшчыць ў сэрцах пустазелле,
Каб квiтнелi ў iх сады.

Каб вiтаў ў паветры водар
Траў духмяных i вясны.
Каб душой i сэрцам годнай
Стала краю назаўжды…