Уваскрэсне раптам слова

Татьяна Цыркунова
Уваскрэсне раптам слова,
Усплыве, як паплавок.
Мілагучна наша мова,
Лёгкакрылы матылёк.

Раптам штось рука напіша,
Бачу шэраг слоў жывых.
Узнясуцца на ўзвышша  —
Сэнс глыбокі  ёсць  у іх.

Мова — радасць, летуценне,
У ёй прытулак для душы.
Струн пачую дрыгаценне  —
Гукі льюцца ў цішы.

Так зязюля кукавала,
Месяц срэбны ў небе плыў.
Я на мове размаўляла —
Чула радасны матыў.

Уваскрэсне раптам слова,
Вобраз у’ецца, нібы ніць.
Загучыць радзімы споведзь,
Гэту мудрасць не спыніць.