Як змялеу...

Татьяна Цыркунова
Як змялеў наш бацька-Нёман,
Добра бачу берагі.
Перанёс навалу нема,
Плакалі лясы, лугі.

Затапілі, запрудзілі
Частку добрую зямлі.
Каб палі тут не радзілі,
Колас каб не рос у раллі.

Можа, сэнс ў тым быў вялікі,
Бо патрэбен людзям свет.
Адчуваю я пралікі —
Згінуў Нёмна моцны след.

Гул каціўся са званіцы —
Падаваў таемны знак.
Воды рэчанькі-крыніцы
Не напоўняць аніяк.

Абмялеў  — відаць пясочак...
Водмель — ад яе слядок.
Зажурыўся гай-лясочак —
Гэта як бы ўсё знарок.

Як змялеў наш бацька-Нёман,
Меў свой ход і голас, твар.
Перанёс бяду ён нема —
Завярнуў у лес-гушчар.