Я складаю ноччу...

Татьяна Цыркунова
Я складаю ноччу вершы,
Нехта мне шапоча.
Час далёка ўжо не першы,
Голас штось лапоча.

Ночка цягнецца, пішу я,
Цішыня на свеце.
Над радочкам варажу я,
Месяц ясна свеціць.

Асвятліў  усе куточкі,
Нарадзіў ён мары.
Бачу дзеда  у лапаточках,
Ходзіць па абшары.

Спатайка прыходзяць вершы...
Можа, гэта чары?
Зноў радок мяне суцешыць,
З роздумам на твары.

Ночка цягнецца нядоўга,
Раптам пасвятлела.
Пачуццё святога доўга —
Муза прыляцела.

Не складаны верш прыходзіць...
Муза — не варожка...
Да мяне яе прыводзіць
Месяца дарожка.