Дыялог са слоунiкам

Татьяна Цыркунова
Дбаю я пра абучэнне,
Часта трэба тлумачэнне.
Слоўніку задам задачу —
Даць параду, абазначыць.

Моцнае маё імкненне,
Веды — пэўнае натхненне.
Слова нібы звонам льецца,
Слоўнік нада мной смяецца:

«Цяжка мова паддаецца?
Ды куды табе падзецца?
Хто не тычыцца навукі,
Сам сабе ламае рукі.

Добры гумар ён губляе,
Знаўца прама ў цэль страляе.
Трэба ведаць ох, нямала,
Каб цікава атрымалась».

«Слоўнік родны, дружа мілы,
Дай жа мне, цудоўны, сілы.
Веды зоркаю заззяюць,
Добрым вершам спагадаюць.

Сябар, ягамосць, вялікасць!
Праяві, каханы, літасць!
Выясняць — твая задача,
Дапаможаш — не іначай!»