Складаны час

Мария Мучинская
Складаны час, як буйны вецер,
Параскiдаў, парасцярушаваў «сяброў».
Бунтуе сэрцайка, не верыць,
I разумее з жалем вартасць халадоў.

Пад сонцам, цёплаю пагодай,
Складана так адчуць, заўважыць душаў фальш.
Балюча и неверагодна
Ад выпiтых ў часiны смутку горкiх чаш…

Йшлi побач па жыццi сцяжынках,
Здавалася дзялiлi разам  соль i хлеб.
Нас хвалявала «кроў» у кнiжках,
Жадалi, мроiлi каб Бог пазбавiў бед.

Ды толькi разумелi беды
Па-рознаму: адны - з пакорнасцю раба
Мянялi ўмомант быль на небыль
Без дум, куды вядуць – туды iх i стапа…

Другiя шанавалi «праўду»,
Суседа слёзы абуджалi розум iх.
Святло шукалi, не пасаду,
На зорку шлях трымалi ў думках векавых…