Рати Саксена. В Рим к Роберто Пиперно

Алла Белькова Кресс
пераклад на беларускую мову

У Рым да Раберта  Піперна
Рыма дарогі ляжаць на далонях
Тваіх і ўюцца ў вітках барады.
Болем у сэрцы ляглі, і на скроні,
Памяць аб доме прайшла праз гады.

Я ўспамінаю, мой сябар адданы,
Дом той, дзе вершы свае ты чытаў.
Як ты, Раберта? Нічым не зламаны?
Бог ад фашыстаў цябе ратаваў.

Па Калізеі мы разам блукалі,
Сонца спякотнае лашчыла ўсіх.
Мы равіёлі тады спрабавалі,
Ў краму за імі хадзілі ўдваіх.

Ты расказаў аб чуме і законе,
Тым, што ў народзе яўрэйскім жыве.
Ён абароніць цябе ад “кароны”
І захавае ад ліха цябе.

Гэта не казкі, мой сябар, – паданні:
Ў іх і гісторыі роду людзей:
Знак асалоды яны атрымалі –
Пабудаваны стаіць Калізей.

Час абавязкаў настаў у прыродзе:
У Калізеі ўвесь свет ахіліць.
Цяжка мірыцца з тым злом у народзе,
Помсціць усім, хто не можа любіць.

Мы і кахаем, і мы ненавідзім,
Веру: чакаюць нас лепшыя дні –
З часу нацысцкіх нападкаў  мы выйдзем,
На  рымскія вулачкі  і камяні.