Адчуй

Мария Мучинская
Адчуй затоiўшы дыханне,
Што дзесцi там, у вышынi,
Калi твой шлях iдзе па гранi,
Ў час цёмны, смутны – ва ўсе днi…
Анёл цябе аберагае,
Ратуе i даруе ўздым,
Iдзе з табою лесам, гаем,
Шукае брод, рассее дым…
Ён крыламi трапеча ў сэрцы,
Калi блукаеш на шляху,
I клiча ветрыку паверыць,
Што спевам шэпча пра вясну…
Ён прамянём вузкую сцежку
Залье святлом, падорыць цуд,
Запалiць ў сэрцы волi свечку,
Каб падтрымаць крылаты дух…
Адчуй ўсiм сэрцам дапамогу,
Душу амый святой вадой.
Заўжды бяры з сабой ў дарогу
Анёла, Бога i спакой…