Ты красуй, Радзiма...

Татьяна Цыркунова
Ты красуй, Радзіма-зорка...
Не спазнай нядолі горкай.
Будзь шчаслівай ды багатай,
Хай мінуе чорт рагаты.

Заблішчаць святлом дзянніцы,
Сэрца гімнам весяліцца.
Бачу кожную галінку,
Ў полі ветрык гне былінку.

Цешыцца душа прасторам,
Вабіць васілёк задорам.
Хто заве яго — валошка,
Ён прыгожы, нібы брошка.

Цёмна-сіні, васільковы,
Сімвалам, як бы — падкова...
Справакуе казкі-чары,
Ды мае абудзіць мары.

Вольнай палячу, як птушка,
Аднаму я Богу служка.
Дзякую табе, Радзіма!
Ўсё жыццё  — адна гадзіна.

Ты красуй, мая Радзіма,
Край мой дарагі — адзіны.
Слушнай я табе дачкою,
Зычу радасці, спакою.