Я цаню прыроды...

Татьяна Цыркунова
Я цаню прыроды з’явы,
У душы іх адбіццё.
Гэта вобразы-праявы
З іх уплывам на жыццё.

Свет багаты, таямнічы,
Уплывае на мяне.
За сабою ён пакліча,
Слова-вобраз не міне.

Скарб збіраецца багаты,
Як адбітак розных з’яў.
Пішацца радок зацята,
Дар сапраўдных добрых спраў.

Зорка свеціцца над дахам,
Хутка сонца згоніць цень.
Я іду вядомым шляхам,
Сустракаю новы дзень.

Нарадзіўся вобраз новы,
Пойдзе да людзей радок.
Як маёй душы прамова,
Ветра свежага глыток.

Я цаню прыроды з’явы,
Зменай часу знікне змрок.
Гэта ўсё жыцця праявы:
Пройдзе веснавы дзянёк.