Даруй

Мария Мучинская
Даруй, Гасподзь, зямны наш грэх,
Што душы загарнулi ў панцыр.
Пакорна сэрцы для пацех
Аддалi ў лапы самазванцаў.

На душах чэрствы, брудны слой
Не зрушыць нават пандэмii.
Не змыў яго народ слязой
На краi гiбелi – магiлы…

Стагоддзi трамбавалi бруд,
Расквецiўшы святлом вясёлкi.
Што нават пандэмii Суд
Не растапiў, як дожджык золкi.

Спакойна сэрца спiць з душой,
Не чуе стогн i плач Сусвету:
Гнiюць карэннi пад зямлёй,
Галiны б`юць трывогу небу…

Раскаты грому i пярун,
Нас не кранаюць, што ўдалечы.
Жалобны вiск парваных струн
Цяжарам ляжа нам на плечы.

Прачнуцца прыдзецца калiсь,
Пачуць, як плачуць немаўляты…
Каб ранаў  - роднае зямлi,
Кроватачывасць, сэрцам бачыць…