Сонца веснавое...

Татьяна Цыркунова
Сонца веснавое з ласкай,
Хораша на свеце жыць.
Сонца веснавое — казка,
Трэба сонцам даражыць.

Промень сонца пацалуе
Ды прагоніць прэч туман.
Сонейка цяплом мілуе, —
Свечкі выпусціў каштан.

Рыжы кот ляжыць на сонцы,
Скачуць блізка вераб’і.
Дзьмухавец гарыць на склонцы,
Сонца свеціць роўна ўсім.

Шпак нясе ў гняздо пушынкі,
Птушанятам трэба пух.
Ветрык агаліў былінкі,
Даказаў, які ён зух.

Сэрца раптам скаланецца:
«Божа ж мой, вайна ідзе...»
Ды з трывогаю заб’ецца:
«Шмат народа ў бядзе...»

Сонца веснавое з ласкай,
З кожным днём гарыць ярчэй.
Твар хаваецца пад маскай...
Божа, дай жа мір хутчэй!