Виктор Володин. Калина

Алла Белькова Кресс
пераклад на беларускую мову.

Каліна
Каб не ляцела ў бяссоння гадзіну
Тым зайчанём у паўночных палях
Сэрца бяздомным клубочкам, каліны –
Ягад, пакуль пры рублях

І пры здароўі,  куплю, хай трывожна
Раніцай, з цукрам я іх ператру.
І не спірцяшкай залью, бо не можна,
Кіпнем крутым завару.

Потым  дастану з паліцы сухарык,
Чайнік  кіпячы дастану з агнёў.
Вы папраўляцеся хутка, спадарык!
Ды не сумуйце аб ёй

Ні каля печкі, і ні ля каміна,
Ў дожджык учорашні, ў сённяшні снег;
Ці то ўначы, ці світанкам кармінным,
Ані  наяве, ні ў сне!

Трэба каб сэрца дарма не балела;
Не шкадаваць ні аб чым на вяку –
Я прыкуплю гэтых ягад саспелых,
З цукрам сабе натаўку.

http://stihi.ru/2020/11/03/6433